Беларусізацыя пад №...
Калі верыць літаратурнай статыстыцы, дык у Беларусі на трох чалавек прыпадаюць два паэты. І гэта невыпадкова, бо беларусы (гэта можна сьмела сьцьвярджаць) першы народ у сьвеце ў дачыненьні да рыфмаванага радка.
Вось і цяпер, дарма, што вайна, а пішуць і старыя, і малыя. Пішуць і друкуюць, друкуюць і зноў пішуць. Проста
жах!
жах!
жах!
як пісаў той баранавіцкі паэта.
І трэба сказаць, што паэты ў нас не абы-якія, а ўсе толькі геніяльныя. Для скептыкаў можам параіць наступны мэтад перакананьня: паспрабуйце хоць трохі паганіць верш якога-небудзь паэты. Як ён на гэта зарэагуе? Што? Гэтага не спрабавалі? Я й сам ведаю, што на такое геройства ніхто не рызыкне. Бо іншы паэта за гэткія рэчы твар, як вялікоднае яйка, расфарбуе.
Дык вось, дарагія суродзічы, паколькі вершаскладаньне ў нас набывае шырачэзнага размаху, а тымчасам у гэтай галіне гаспадарыць яшчэ поўнае саматужніцтва, то, як бачым, само жыцьцё вымагае сёньня-ж рынуцца зь лірай насустрач паэту й хоць трохі дапамагчы яму ў ягонай плённай працы.
Запраўды, хлопцы, пакуль шчэ вайна скончыцца, ды пакуль выдрукуюць адмысловыя падручнікі па вершаскладаньню, дык, магчыма, што шмат у каго й натхненьне выпетрыцца. А гэта была-б пякучая страта ў змаганьні.. Каб гэтага, крый Божа, ня здарылася, дамо некалькі жыцьцёва патрэбных парадаў паэтам. Пачнем.
Шмат каго, асабліва з маладых, цікавіць вонкавы выгляд паэты. Ну, што да вонкавага выгляду, дык, зразумела, што тут ня можа быць ніякага стандарту, паколькі вершы пішуць усе. Але ўсё-ж пажадана мець доўгае валасьсё й задуменныя вочы, якія ўвесь час углядаюцца ў далячыню й вышыню, а пад носам, тымчасам, нічога ня бачаць. Праўда, пры такім стане рэчаў можна на які-небудзь ражон узьбіцца й нос растаўчы, але-ж ніякае змаганьне без ахвяраў ня бывае.
Іншыя атрыбуты — як здольнасьць, пісьменнасьць — не заслугоўваюць на ўвагу, бо ўсё гэта можа цалкам замяніць палкае імкненьне да верша.
Цяпер самае галоўнае — як пісаць вершы. Сьцьвярджаюць, што нашыя клясыкі пісалі свае вершы надта марудна. Спачатку ў клясыка тэма пачынала, як кажуць, унутры граць. Пасьля ён узгадоўваў яе, доўга выношваў, нібы дзіцё ў чэраве, і калі находзіла натхненьне, браўся за пяро й пісаў.
— Нам іхная тактыка нязручная, — казаў з гэтае прычыны адзін малады паэта, — нам няма часу надумваць ды выношваць… Нам трэж выстрэльваць радкі, каб яны як з кулямёту садзілі.
І ён мае рацыю, бо цяпер вайна, і няма чаго марудзіць. Калі-ж пры такой шпаркасьці не атрымаецца сэнсу, дык ізноў-жа — малы клопат.
— Навет і лепш, — кажуць некаторыя паэты, — калі напусьціць у верш як найбольш туману, дык чытач у ім і патане.
І зусім слушна: хай паплавае, а калі нічога ня вылавіць, дык хоць учадзее.
Знацца, з боку зьместу ўсё ў парадку: пушчаць як мага больш туману.
Цяпер самая каведная рэч — рыфма. Ох, гэтая рыфма! Яна, як даводзяць паэты, самае галоўнае ў вершы:
— Як аглушыш чытача рыфмай, — кажуць яны, — дык усё і ў парадку. Але яна, падла, цяжка даецца.
Страницы
Разделы
Лявон Савёнак — Свэн — Крывічанін
Чароўная іголка
Васеньнія настроі. Зь дзёньніка «любителей покушать»
У абарону Буланага
Мяняйце рэпэртуар
Беларусізацыя пад №…
Запіскі эмігранта
Зь дзёньніка Ів. Ів. Чужанінава
Што рабіць?
Ліст у рэдакцыю пра кансалідацыю
Крыжоваю дарогаю (да 20-х угодкаў справы БНЦ)
В нашей электронной онлайн библиотеке вы можете бесплатно и без регистрации прочитать «Беларусізацыя пад №...» автора Крывічанін Лявон на телефоне, андроиде, айфоне, айпаде. Сейчас вы находитесь в разделе „Зь лірай насустрач (кансультацыя для вершапісцаў)“ на странице 1. Приятного чтения.