Вы здесь

Беларусізацыя пад №...

Беларусізацыя пад №...

У жыцьці ўсякае бывае.

Бывае, паасобку людзі працуюць, а зьбяруцца разам — нічога ня выходзіць. І наадварот — бывае, паасобку людзі нічога ня робяць, а зьбяруцца разам… пяюць… Напрыклад, сябры Чыжэвіцкага сельсавету — паасобку кожны зь іх як працаўнік — міт, пустое месца, а як зьбяруцца на пленум, — стройны хор, хоць у Дзяржаўны Тэатар запрашай. Бяда толькі, што рэпэртуар у іх вельмі вузкі: сьпяваюць выключна «Коробушку».

Селькор Коокі, які паведаміў нам аб гэтым факце, чамусь вельмі незадаволены сельсаветчыкамі й заклікае іх падцягнуцца.

Напрасна, т. Коокі! Па-мойму, дык у тым, што людзі сьпяваюць, нічога дрэннага няма. Чаму не пасьпяваць, калі чалавеку весела! Па-другое, што-ж сябрам сельсавету рабіць на пленуме, раз яны перакулілі па якой-небудзь пляшцы самагону? Біць вокны? Ламаць сталы? Качаць старшыню сельсавету? Дык я лічу, што гэта не да твару сельсаветчыкам, ды к таму-ж і непрадукцыйная трата часу. Качаючы, старшыню можна выкуліць з рук, а ён нос разабже або штаны парве — адны няпрыемнасьці. А пяеш — і сабе хораша й сялянам весела.

Я нічога супраць сьпеваў.

Мяне тут якраз другое цікавіць: мне незразумела, чаму іменна «Коробушку» сьпяваюць. Няўжо ў нас песень прыгажэйшых няма. Узяць, напрыклад, «Чыжык, чыжык, дзе ты быў», — чым не заліхвацкая песьня, ежалі яе ды пад гармонь пусьціць. Любата!

Або «Ухар купец» — чаму яна для пленуму не падыходзіць? І скочная, і вясёлая. Можна сьпяваць і тахты нагамі адбіваць.

Ды хоць-бы сабе ўзяць і «Ваши пальцы пахнут ладаном». І то ўжо лепш, чымсь «Коробушка». Калі гэты раманс пападзе пад настрой, ды яго шчыра ўсім пленумам выканаць пад акампанімэнт сакратара сельсавету на раялі, дык прыямнейшую асалоду на пленуме і ўявіць сабе трудна.

А ўзяць нарэшце «Бубенцы». Гэта-ж калі ёсьць добры салісты, ды пад гітару зацягнуць:

Что было — никогда не вернётся!

Так зачем же, зачем вспоминать?

А потым хорам падхапіць:

Слышишь звон бубенцов издалека…

Цудоўна!..

А «Забыты нежныя лобзанья», а «Яблочко»? Оспадзі, ды ці мала ёсьць прыгожых сьпеваў, апрача «Коробушки»! Ня трэба быць такімі кансэрватарамі. Бо пры ўмелым выкарыстаньні гэткага, па праўдзе сказаць, даволі рэдкага «ўклону» сельсавету, як музычны, якіх дзялоў можна наварочаць. Гэта-ж пры ўдалым рэпэртуары з посьпехам можна на пленумах канцэрты задаваць.

А сяляне як паваляць на пленум пры такой яго арганізацыі! Бяда! А то яны ў апошні час нешта адбіліся ад сельсавету й ходзяць чуткі, што віной усяму «Коробушка».

— Што-ж, кажуць, гэта за сельсаветчыкі? Ім толькі «Коробушка» ў галаве, а больш нічога й ведаць ня хочуць.

І, як прыклад, прыводзяць шчырае жаданьне вёскі Півашы скінуць лішнюю гразь зь цела — жаданьне, якое ў самым сваім зародку было перасечана сельсаветчыкам…

Вёска хацела лазьню пабудаваць з быўшага магазыну, дык сябра с-савету П. Якубовіч не дапусьціў.

Страницы


В нашей электронной онлайн библиотеке вы можете бесплатно и без регистрации прочитать «Беларусізацыя пад №...» автора Крывічанін Лявон на телефоне, андроиде, айфоне, айпаде. Сейчас вы находитесь в разделе „Мяняйце рэпэртуар“ на странице 1. Приятного чтения.