Беларусізацыя пад №...
Я рынуўся ў палітыку. Ну, а што, думаю, пакуль у Канаду вывязуць лес церабіць ці мо ў Бэльгію вугальле калупаць або на якую Ганалюлю разынкі сушыць, то нашто, каб час марна травіўся? Падамся хоць у палітыку. Пайшоў. Напачатку свае палітычнае чыннасьці я даручыў сабе скласьці ўрад, бо бяз ураду, самі ведаеце, якая палітыка — ні табе рот расчыніць, ні рукамі памахаць… Слушна! Ну дык вось, іду я да Мікіты, бо ён, як мне здавалася, яшчэ нідзе ня быў заангажаваны. Прыходжу, а той шпэк сартуе: направа — па трынаццаць, налева — па дванаццаць.
— Ці ня возьмеш у мяне партфэлю? — пытаюся.
— А гэта што? Скураная торба такая? А давай, давай, браток! Я ў падарожжа часьцяком ежджу, дык яна гэтага… для шпэку…
— Ды я не пра гэтую торбу кажу, мая торба ня зусім практычная, а як-бы табе прасьцей сказаць, ну… больш мітычная торба — міністэрскай партфэляй завецца.
— Дык чаго-ж ты мне галаву дурыш? — раззлаваўся Мікіта. — У мяне шпэк сохне, а ты мне нейкую мітычную дулю пхаеш. Дзівак! Вось вазьмі лепш кручкі на рыбу, можа й твайму ўраду прыдасца гэтае снадзіва… Бяры, дурны! Танна аддаю.
Бачу, што Мікіта яшчэ не дарос да вялікае палітыкі й ураду зь ім ня зробіш. Але кручкоў я ня ўзяў, бо я-ж таксама ня дурны набываць снасьць, калі сэзон канчаецца. Падаўся да Рыгора. Той таксама адмовіўся ад міністра, матывуючы тым, што ён чалавек гандлёвы й ня хоча сабе апінію псаваць.
— Гэта, — кажу яму, — ня ёсьць перашкода. Вунь вазьмі Гусака — той і жбанкамі гандлюе, і ўрад узначальвае. У дэмакратыі гэта можна.
Не пераканаў. Хадзіў пасьля да Янкі. Той, праўда, адразу зварыў, пра што ходзіць.
— Урад, — кажа, — арганізуеш? Рэч нядрэнная. А які ты мне партфэль запрапануеш?
— А выбірай, — кажу, — які хочаш, яшчэ ўсе парожнія.
— Так, так, — пачухаў Янка патыліцу, — а колькі ты мне, эвентуальне, плаціцьмеш?
— Чалавеча, — кажу, — бойся Бога! Чым маю плаціць, калі ў мяне самога толькі 7 пачкаў ды й тыя турэцкія? Хіба пачакай троху, як справу разгорнем ды міністэрства зладзім.
— Э, не, дабрадзею, я напавер не працую. А ўрад бяз грошай я й сам меў-бы.
Бачу, што Янка да вялікае палітыкі аж занадта пасьпеў, можна сказаць, перасьпеў навет.
Быў і ў Якіма.
— Давай, браток, урад мантаваць, — кажу яму, — ты, прыкладам, будзеш прапагандай заварочваць, Юрка справы забясьпечаньня возьме, ён ужо на гэтым набіў руку, ну, а я хоць-бы сабе й прэмжера ўзначалю.
— А пад якім шыльдам ты мяркуеш свой урад зьбіваць — пад фэдэральным ці самастойніцкім?
— А ці не адно ліха, — кажу, — пад якім шыльдам ён будзе? Мне абы ўрад.
— Не, — кажа Якім, — я сам урад твару, але мой ідзе пад фэдэральным шыльдам. Калі хочаш, далучайся да мяне.
Страницы
Разделы
Лявон Савёнак — Свэн — Крывічанін
Чароўная іголка
Васеньнія настроі. Зь дзёньніка «любителей покушать»
У абарону Буланага
Мяняйце рэпэртуар
Беларусізацыя пад №…
Запіскі эмігранта
Зь дзёньніка Ів. Ів. Чужанінава
Зь лірай насустрач (кансультацыя для вершапісцаў)
Ліст у рэдакцыю пра кансалідацыю
Крыжоваю дарогаю (да 20-х угодкаў справы БНЦ)
В нашей электронной онлайн библиотеке вы можете бесплатно и без регистрации прочитать «Беларусізацыя пад №...» автора Крывічанін Лявон на телефоне, андроиде, айфоне, айпаде. Сейчас вы находитесь в разделе „Што рабіць?“ на странице 1. Приятного чтения.